Шаноўныя сябры!
Няхай надышоўшы год будзе для Вас ўдалым і плённым, годам новых магчымасцяў і дасягненняў, напоўнены яркімі падзеямі і добрымі справамі. Жадаем Вам і Вашым блізкім моцнага здароўя, удачы, здзяйснення самых запаветных мараў!
З радасцю паведамляем аб тым, што І Рэспубліканскі кразнаўчы форум Беларусі ў рамках года малой Радзімы атрымаў лагічны працяг – пабачыў свет зборнік матэрыялаў форуму у 2 тамах.
Электронны варыянт выдання ў фармаце PDF можна спампаваць па спасылках:
Том 1 – прывітальныя словы, пленарнае паседжанне, секцыі «Краязнаўства ў сістэме навукова-даследчай працы» і «Краязнаўства ў вучэбна-выхаваўчым працэсе ўстаноў адукацыі».
Том 2 – секцыі «Экалагічнае краязнаўства і турыстычная дзейнасць» і «Асоба ў краязнаўстве: з гісторыі біяграфій беларускіх краязнаўцаў», матэрыялы студэнцкай канферэнцыі «Моладзь у краязнаўстве», канферэнцыі школьнікаў «Пазашкольнае краязнаўства: вопыт рэгіёнаў».
Арганізатары форуму выказваюць шчырую падзяку генеральнаму спонсару музея – кампаніі JTI за фінансавую падтрымку, выдавецтву «Чатыры чвэрці» – за працу над выданнем, а таксама ўсім аўтарам дакладаў –за дзейнасць на ніве краязнаўства!
Да новых сустрэч у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь!
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея