Дадзены доўгатэрміновы экспазіцыйны праект адлюстроўвае адзін з самых складаных і супярэчлівых перыядаў у гісторыі Беларусі – перыяд Рэчы Паспалітай (сярэдзіна XVI – канец XVIII ст.). Акцэнт робіцца на жыцці вышэйшых станаў грамадства краіны – магнатаў і шляхты, прадстаўнікоў арыстакратыі, якія адыгралі значны ўдзел як у стварэнні і развіцці, так і ў заняпадзе Вялікага Княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай.
Зала падзелена на дзве часткі: у адной знаходзіцца своеасаблівая галерэя Завішаў, частка галерэі Радзівілаў, а таксама калекцыі зброі, шкла і фарфору; у другой – партрэты Радзівілаў, каралёў, выдатных дзеячоў дзяржавы, духавенства і шляхты, сярод якіх Канстанцін Астрожскі, Стэфан Баторый, Леў Сапега, Георгі Каніскі, Тадэвуш Касцюшка і інш. Тут жа прадстаўлены калекцыі нумізматыкі і сфрагістыкі.
Прадметы з калекцыі зброі, уведзеныя ў экспазіцыю, падкрэсліваюць мужныя рысы асобаў на "сармацкіх" партрэтах. Гэта рарытэтныя ўзоры халоднай і агнястрэльнай зброі. Вырабы з каштоўнага фарфору, вытанчаныя келіхі і флеты са шкла даюць падставу для размовы аб развіцці мануфактурнай вытворчасці прадметаў раскошы.
У экспазіцыі можна ўбачыць рэканструкцыю жаночага ўбора багатай віцебскай гараджанкі XVIII ст., які утрымлівае фрагменты арыгінальных тканін таго часу (аўтар – мастак па касцюмах Ю. Піскун). Апроч таго, наведвальнікі маюць магчымасць аддаць належнае майстэрству сучаснай рэканструкцыі гербаў са старажытных гербоўнікаў (аўтарскія работы мастака А. Леўчыка).
Дадзены праект бярэ свой пачатак з 2002 г., калі адкрылася выстава "Гістарычны партрэт Вялікага Княства Літоўскага XVI–XVIII стагоддзяў". У 2008 г. адбылася яго рээкспазіцыя, напаўленне прадметамі выключна з калекцый музея, пасля чаго доўгатэрміновы выставачны праект атрымаў цяперашнюю назву.
Аўтар навуковай канцэпцыі – вядучы навуковы супрацоўнік Ірына Зварыка. Мастак – Уладзімір Гладкоў
Музей працуе: з 11.00 да 19.00
Без выхадных
Каса працуе: 11.00 – 18.30
Уваход наведвальнікаў: 11.00 – 18.30
Для дарослых:
Агляд экспазіцыі – 10 бел.руб.
Экскурсія – 30 бел.руб.
Для студэнтаў дзённай формы навучання:
Агляд экспазіцыі – 8 бел.руб.
Экскурсія – 25 бел.руб.
Для школьнікаў і навучэнцаў ССНУ:
Агляд экспазіцыі – 5 бел.руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
Для пенсіянераў:
Агляд экспазіцыі – 5 бел. руб.
Экскурсія – 15 бел.руб.
вул. К. Маркса, 12, Мінск, 220030, Рэспубліка Беларусь
+375 17 3237665 (прыёмная)
+375 17 3748322
+375 17 3654827
histmuseum@histmuseum.by
Навукова-метадычны аддзел
office@histmuseum.by
Прыёмная музея