Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



4 і 5 студзеня 2016 г. - Каляднае падарожжа па Нацыянальнаму гістарычнаму музею

  • 22.12.2015

У першыя дні Новага года Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і творчае аб'яднанне "Своя среда" запрашаюць на эксклюзіўнае сямейнае свята!

Каляднае падарожжа па музею з чароўнымі прыпынкамі:

• анімацыйная праграма з Дзедам Марозам і Снягуркай (рухомыя гульні, вясёлыя віктарыны, сямейныя спаборніцтвы і жарты).

• чароўны свет ёлачных цацак: эксклюзіўная экскурсія ад уладальнікаў унікальнай калекцыі ёлачных цацак, знаёмства з гісторыяй і сучаснасцю, сакрэты вырабу навагодніх упрыгожванняў.

• сакрэты чароўных падарункаў, зробленых сваімі рукамі – майстар-клас па вырабе лялечнага анёла-абярэга, які будзе саграваць і аберагаць дом.

• знаёмства з персанажамі тэатра Батлейка, навагодні паказ, пасля чаго вас будзе чакаць гарачая гарбата і салодкія прысмакі.

• калядная музычная праграма фольк-рокавага гурта "Вурай". Музыканты пазнаёмяць гасцей з беларускімі святочнымі абрадамі і песнямі. Карагоды, гульні і шмат іншага! Толькі жывы гук!

Неверагодна насычанае сямейнае каляднае свята будзе цікава і дзецям, і бацькам. Вы незабыўна весела, цікава і пазнавальна праведзяце разам час!

Агульная працягласць праграмы - больш за 3 гадзіны.

Толькі 4 і 5 студзеня – дзве праграмы ў дзень - 10.00 і 17.30!

Кошт:

190000 руб. - Для дзяцей (ўключаны пачастунак і ўдзел у майстар-класах)

160000 руб. - Для бацькоў.

Для дзяцей да 5 гадоў - бясплатна.

Калядны настрой гарантаваны!

Даведкі і запіс па тэл. 8029 620 32 01