Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь запрашае ўсіх адзначыць Дзень горада разам!

  • 11.09.2021

11 верасня Мінск адзначае Дзень горада. Нацыянальны гістарычны музей падрыхтаваў для наведвальнікаў адмысловую праграмму «Горад Святла».

Разам з OZ мы стварылі квэст, дзе адшукаем старажытнасці Мінска ў экспазіцыі музея і наваколлі, асвецім самыя патаемныя куточкі гісторыі горада і атрымаем падарункі.

Школа бізнэс-англійскай і камунікацый AIM на адмысловым камунікатыве падкажа, як прыгожа распавесці пра наш горад на самай распаўсюджанай міжнароднай мове.

Інклюзіўная мастацкая школа “Выше крыш” раскрые нам найлепшыя прыёмы стварэння гарадскіх пейзажаў і навучыць, як прывітаць гараджан з парушэннямі слыху. Усе матэрыялы для малявання будуць чакаць вас у музеі, а майстэрня па мове жэстаў будзе карыснай для кожнага з нас.

Мінск – гэта горад таямніц, дзівосных гісторый, неверагодных адкрыццяў, шчырых усмешак і цудоўных людзей. Мінск – горад святла! Павіншуем яго разам.

Вул. К. Маркса, д.12

Кошт уваходнага квітка для дарослых – 8 рублёў

Для студэнтаў і пенсіянераў – 6 рублёў

Для школьнікаў – 4 рублі

Тэлефон для даведак +375 17 374 83 22