Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь

  • 11.12.2015

Запрашаем на прэзентацыю дзейнасці Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь і яго філіялаў, якая будзе праведзена для прадстаўнікоў упраўленняў адукацыі раёнаў г. Мінска 17 снежня а 11.00 з мэтай азнаямлення з новымі праграмамі для дзяцей і моладзі.

Праграма мерапрыемства:

10.30-10.50 - рэгістрацыя гасцей;

11.00-11.40 - прадстаўленне залаў музея, правядзенне інтэрактыўнай гульні "Не шукаюча, ня знойдзеш";

11.40-11.50 - наведванне выставы "Музей ёлачных цацак";

11.50-12.00 - прадстаўленне музейнай інтэрактыўнай прасторы "Музей дзецям з Velcom";

12.00-12.15 - кава-брэйк;

12.15-12.45 - прэзентацыя працы з наведвальнікамі ў філіялах НГМРБ:

Музей сучаснай беларускай дзяржаўнасці,

Музей прыроды і экалогіі,

Дом-музей 1 з'езда РСДРП,

Музей гісторыі музычнай і тэатральнай культуры,

Музей гісторыі беларускага кіно;

12.45-13.00 - выступленне дырэктара музея А.Г. Рыжкова.