Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Пастаянная экспазіцыя "Беларусь ад вытокаў па XVIII ст."

  • 01.01.2022
Экспазіцыя Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь як галоўнага гістарычнага музея краіны заклікана садзейнічаць развіццю самасвядомасці беларускага грамадства, прэзентуе старажытную гісторыю краіны, прадстаўляе беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці. 
"Беларусь ад вытокаў па XVIII ст." распавядае пра асноўныя моманты і этапы айчыннай гісторыі ад самых старажытных часоў да пачатку ХІХ ст.: пра першапачатковае засяленне тэрыторыі нашай краіны, узнікненне племянных саюзаў крывічоў і дрыгавічоў, узнікненне першых на тэрыторыі Беларусі дзяржаўных утварэнняў, стварэнне Вялікага Княства Літоўскага, Рэчы Паспалітай, знаходжанне Беларусі ў складзе Расійскай імперыі.
Экспанаты, якія прэзентуюць практычна ўсе фондавыя калекцыі, распавядаюць пра першыя паселішчы людзей на нашых землях, іх заняткі, вераванні, паступовае развіццё цывілізацыі. Сярод іх знаходзяцца неацэнныя гістарычныя артэфакты: прадметы першабытнага мастацтва і ўпрыгожванні, зброя, рыштунак, прадметы культу і многае іншае. У асобным раздзеле асвятляецца гісторыя кніжнай справы на Беларусі ў XVI – ХІХ стст., а таксама дзейнасць асветніка Францыска Скарыны.