Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Рэспубліканская мастацкая выстаўка

  • 22.01.2016
22 студзеня 2016 г. у 17.00, у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца ўрачыстае адкрыццё рэспубліканскай мастацкай выстаўкі лаўрэатаў, стыпендыятаў і дыпламантаў спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

Удзельнікі выстаўкі – лаўрэаты, стыпендыяты і дыпламанты спецыяльнага фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі.

За 20 гадоў дзейнасці спецыяльнага фонду звання лаўрэата, стыпендыята і дыпламанта былі ўдастоены 3388 чалавек, з якіх больш за 500–т – прадстаўнікі выяўленчага мастацтва. Самыя выбітныя прадставяць свае работы на рэспубліканскай мастацкай выстаўке. Сярод іх прызнаныя майстры, вядомыя ў Беларусі і за яе межамі: Алеся Скарабагатая, Вольга Мельнік–Малахава, Раман Сустаў, Ганна Конанава, Аляксандр Доманов і інш. У гледачоў з'явіцца ўнікальная магчымасць убачыць працы, якія выстаўляліся ў залах Германіі, Даніі, Бельгіі, Кітая, ЗША, Японіі.

Удзел у экспазіцыі таксама прыме малады беларускі скульптар, лаўрэат прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь "За духоўнае адраджэнне", аўтар манумента "Брама памяці" ў Трасцянцы, Канстанцін Касцючэнка.

Спецыяльны фонд аказвае фінансавую падтрымку маладому пакаленню, спрыяе развіццю творчых здольнасцяў юных талентаў, іх прафесійнаму станаўленню і поспеху, служыць актыўным звяном у ланцужку папулярызацыі моладзевай культуры.

Арганізацыя падобных мерапрыемстваў дазваляе пазнаёміць шырокую публіку з працамі маладых аўтараў, паказаць гледачу эвалюцыю беларускага мастацтва, сучасны погляд, новыя метады мастацкага выканання, наватарства педагогаў і іх вучняў.

Выстаўка працягнецца да 7 лютага 2016 года.

Кантактныя тэлефоны:

Міністэрства культуры Рэспублікі Беларусь: +375 17204 86 10

Інстытут культуры Беларусі: +375 17281 33 81