Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "ФотаГрафіка"

  • 13.01.2015

У Галерэі Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адкрылася выстава творчага аб'яднання "6х6" Народнага фотаклуба "Мінск" імя Я. Казюлі.

Кожныя два гады фотаклуб праводзіць набор у маладзёжную студыю, якая існуе з 2010 года. Набор праводзіцца на конкурснай аснове. Тая, што была сфарміраваная ў 2012 годзе і якая прэзентуе сваю выставу ў музеі, завяршыла вучобу і трансфармавалася ў творчае аб’яднанне "6х6" пры Народным фотаклубе "Мінск" імя Я. Казюлі.

На выставе прадстаўлены творы сямі аўтараў: Андрэя Акушэвіча, Іллі Бакуновіча, Ірыны Барысевіч, Андрэя Казакова, Антона Паўлава, Алены Пляшэвіч і кіраўніка студыі – Генадзя Аляксеенкі.