Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Экзатычныя жывёлы свету"

  • 22.01.2016

22 студзеня 2016 г., у 14.00, у выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі па адрасе вул. М. Багдановіча, 9А адкрыецца выстаўка "Экзатычныя жывёлы свету".

Мінскі цэнтр дзікай прыроды прадстаўляе выставу "Экзатычныя жывёлы свету".

У жыхароў і гасцей г. Мінска ёсць унікальная магчымасць азнаёміцца з рэдкімі і экзатычнымі жывёламі. На выставе прадстаўлены: ручная малпа Лёва, янот Кроша, кракадзіл Кеша, шыншылы, куніца, папугаі, совы, кобры, грымучыя і каралеўскія змеі. Таксама на выставе вы зможаце ўбачыць пітонаў і ўдаваў, якія задзейнічаны ў здымках праграмы "Супер–Лато". Многія жывёлы: пугач, совы, сокал, янот былі задзейнічаны ў прыродаахоўных дакументальных фільмах, а таксама здымаліся ў фотаальбомах аб ахоўных тэрыторыях і экалагічных праблемах.

Выстава будзе працаваць з 22 студзені 2016 г. па 5 верасня 2016 г.

Кошт ўваходных білетаў:

дарослы – 50.000 бел. руб.

для навучэнцаў да 14 гадоў, асобам пенсіённага ўзросту, музейным работнікам – 25.000 бел. руб.

для груп навучэнцаў колькасцю больш за 15 чалавек – 20.000 бел. руб.

Дзецям да 3–х гадоў – уваход бясплатны.

г. Мінск, вул. М. Багдановіча, 9а.

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 2374694.

www.pryroda.histmuseum.by

www.facebook.com/muzeypryrody