Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Міжнародны выставачны праект "Усё жыццё ў адным ровары"

  • 18.02.2016

18 лютага 2016 года, ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя міжнароднага выставачнага праекта, які распавядае пра гісторыю развіцця ровара "Усё жыццё ў адным ровары", арганізаванага кампаніяй "ItalyMania" сумесна з музеем. Экспанаванне на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь – з лютага 2016 па люты 2017 г.

Праект атрымаў шырокую папулярнасць і непадробную цікавасць у Італіі і ў іншых еўрапейскіх краінах. Экспанаты калекцыі былі прадстаўлены на найбуйнейшай экспазіцыі "EХРО" ў Мілане. Выстаўка разлічана на наведвальнікаў ўсіх узростаў і сацыяльных груп.

Гісторыі экспазіцыі апавядаюць пра эпоху ХIХ – ХХ стст. ва ўсіх аспектах жыцця сельскіх жыхароў і гараджан. Экспанаты з'яўляюцца жывым сведчаннем рамёстваў, якія некалі былі трансфармаваны ў маленькія і буйныя вытворчасці і паглынутыя машынамі і станкамі.

Выстава адлюстроўвае сродкі руху і поўны вытворчы цыкл пекара, цырульніка, святара, ветэрынара, настаўніка, прадаўца рыбы, малочніка, клоўна, хуткую дапамогу, пажарнага, пісара, перасоўны кінатэатр, краўца, пчаляра, ганчара, старызніка, сантэхніка ...

Усе гэтыя прафесіі існавалі заўсёды, але менавіта ровар змог зрабіць працу рамесніка і работніка сацыяльных службаў больш даступнай і мабільнай. Ровар з'явіўся прыступкай ў тэхналагічным працэсе пераўтварэння і сёння менавіта наша выстава дэманструе гісторыю кожнага ровара тых часоў.

Сёння мы маем магчымасць убачыць поўны збор і пазнаёміцца з ладам жыцця і філасофіяй рамёстваў, якія выслізгваюць.

Усе ровары былі сабраны Маўрыцыо Ўрбінаці, прыватным калекцыянерам з Рыміні (Італія). Дзякуючы сваёй даўняй любові да ровара, Маўрыцыо на працягу сарака гадоў літаральна быў апантаны пошукам і набыццём карміцеляў, "якія сыходзяць з жыцця" .

Кожны ровар аўтэнтычны і ня быў схільны неабходнасці рэстаўрацыі. На выставе "Усё жыццё ў адным ровары" прадстаўлены толькі арыгінальныя экспанаты і ўзрост самога "маладога" ровара больш за 60 гадоў. Геаграфія сабранай калекцыі месціць большую частку экспанатаў, вырабленых у Італіі, а таксама Англіі і Аўстрыі.

Ровар сёння застаецца адным з самых папулярных сродкаў перамяшчэння, а таксама працягвае быць карміцелем ў некаторых краінах. З роварам чалавек знаёміцца ў самым раннім узросце, для таго што б асвоіць самы ўніверсальны сродак перамяшчэння і з гэтага моманту пачынаецца любоў да геніяльнага твору пад назвай "ровар". Мы рады прадставіць шырокай публіцы нашу калекцыю для гістарычнага погляду ў мінулае ровара.

Кошт квіткоў:

Дарослыя – 85 000 руб.

Студэнты, пенсіянеры, інваліды – 50 000 руб.

Школьнікі, навучэнцы ССНУ – 35 000 руб.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, дзеці да 6 гадоў бясплатна.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл .: 327–43–22

histmuseum.by