Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя самай маленькай у свеце кнігі вершаў М. Багдановіча і микрамініацюрнаго герба Рэспублікі Беларусь

  • 01.02.2016

01.02.2016 ў 11.00, у філіяле Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Дом–музей I з'езда РСДРП" адбылася афіцыйная перадача вядомым расійскім майстрам, мастаком–мікрамініяцюрыстам Анатолем Іванавічам Каненко ў збор Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь самай маленькай у свеце кнігі вершаў М.Багдановіча памерам 1х1 мм. і мікрамініяцюрнага герба Рэспублікі Беларусь.

Мікрамініяцюрная кніга вершаў М.Багдановіча памерам 1х1 мм складаецца з 32 старонак і зроблена аўтарам у 2012 годзе ў Омску. Герб Рэспублікі Беларусь выкананы на пласціне з біўня маманта, устаўленай у палоўку кедровага арэшка, памер герба – 6,0 мм.

Дадзенае мерапрыемства праводзілася ў рамках "Года культуры" у Рэспубліцы Беларусь.

Дом–музей I з'езда РСДРП

Адрас: г.Мінск, п–т Незалежнасці, 31а

Тэл. для даведак: 290–68–47

www.histmuseum.by,

www.facebook.com/domusmuseum,

www.vk.com/domusmuseum