Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Баявыя шлемы абарончага ўзбраення і харугвы беларускіх зямель XI–XVII стагоддзяў"

  • 05.03.2016

У перыяд з 5 сакавіка па 10 мая 2016 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць выстава "Баявыя шлемы абарончага ўзбраення і харугвы беларускіх зямель XI–XVII стагоддзяў".

На гэтай выставе прадстаўлены гістарычныя рэканструкцыі: шлемы, даспехі, коп'і і харугвы XI–XVII стагоддзяў, вырабленыя мастацкай майстэрняй "Стальная спадчына" ў г. Мінску. На прыкладзе кожнага шлема можна прасачыць развіццё майстэрства збройнікаў, адрозніць шлемы па саслоўнай прыналежнасці воіна. Наведвальнікі выставы змогуць убачыць практычна ўсе тыпы шлемаў, якія выкарыстоўвалі нашы продкі і іх праціўнікі: раннія сектарныя, сфераканічныя, гаршковыя, бацынеты, салады, армэ, бургіньёты і многія іншыя.

Вянком экспазіцыі з'яўляецца шлем (рэпліка) з вядомага даспешнага абмундзіравання Мікалая Радзівіла Чорнага сярэдзіны XVI стагоддзя, вырабленага знакамітым еўрапейскім майстрам Кунцам Лохнерам.

Выстава "Баявыя шлемы абарончага ўзбраення і харугвы беларускіх зямель XI–XVII стагоддзяў" паказвае майстэрства мастакоў, якія так старанна і дэталёва падышлі да стварэння даспехаў, шлемаў, абарончай зброі, што адрозніць іх ад рэальна існых гістарычных аналагаў практычна немагчыма.

Выстава раскрывае забытыя старонкі гісторыі Беларусі, а таксама прывівае пачуццё гонару, патрыятызму да Радзімы.

Кошт квіткоў:

Дарослыя – 45 000 руб.

Студэнты, пенсіянеры, інваліды – 30 000 руб.

Школьнікі, навучэнцы ССНУ – 20 000 руб.

Ветэраны Вялікай Айчыннай вайны, дзеці-сіроты, дзеці-інваліды, дзеці да 6 гадоў бясплатна.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл .: 226–05–32, 327–43–22

226 05 32

histmuseum.by