Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Джунглі за шклом"

  • 05.03.2016

У Музеі прыроды і экалогіі працягваецца выстава "Джунглі за шклом".

Рэптылій і павукападобных з усяго свету можна ўбачыць у Музеі прыроды і экалогіі на Карла Маркса, 12. Палозы, удавы, пітоны, шчытаморднікі, хальцыды, павукі з джунгляў Азіі, Афрыкі і Амерыкі – яркія і экзатычныя жывёлы ўразяць вас сваім выглядам і звычкамі. Вы можаце палюбавацца грацыяй каралеўскага пітона, сфатаграфаваць яшчарку–бананаеда, паназіраць за скарпіёнам, паглядзець, як плавае нільскі кракадзіл, як паводзяць сябе больш за сорак прадстаўнікоў трапічнай фауны.

Калі вам і вашым дзецям цікава, як выглядае плямісты эўблефар, ці як сапрадны гекон можа вісець на столі і чаму павук–птушкаед бяспечны для чалавека, чакаем вас на выставе "Джунглі за шклом".

Выстава будзе доўжыцца да 6 мая 2016 года.

Кошт ўваходных білетаў:

Дарослы – 50 000

Дзіцячы – за 25 000

Кошт квіткоў для арганізаваных груп навучэнцаў (ад 15 чал.) – 20 000

Дзецям да 5 гадоў, інвалідам, ветэранам ВАВ – уваход бясплатны.

220030, г. Мінск, вул. К.Маркса, 12

Музей працуе: з 11.00 да 19.00

Каса працуе: з 11.00 да 18.30

Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: 3270633; 2374694

Сайт: www.pryroda.histmuseum.by

www.facebook.com/muzeypryrody