Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Квэст "Усё жыццё ў адным ровары"

  • 22.03.2016

КВЭСТ

"Усё жыццё ў адным ровары"

Як жа ўсё жыццё чалавека можа змясціцца на адным ровары? Што мае на ўвазе назва гэтай дзіўнай выставы, якая прыбыла да нас з сонечнай Італіі? Каб разабрацца, прапануем Вам, дарагія сябры, прайсці жартоўны квэст, які падыме настрой і дарослым і дзецям, адкрые новыя, нечаканыя магчымасці выкарыстання такога знаёмага і звыклага для нас ровара. Па заканчэнні гульні ўсе жадаючыя змогуць наведаць асноўную экспазіцыю музея бясплатна. Ўдачы!

Для таго, каб пачаць гульню Вам неабходна:

1. Спампаваць прыкладанне IZI.TRAVEL, якое даступна ў Google Play і Appstore (праходжанне квэстаў магчыма толькі на платформах Android і IOS 8.0 і вышэй);

2. Абавязкова ўключыць функцыю месцазнаходжання або геалакацыі;

3. Запусціць прыкладанне і націснуць агляд;

4. Выбраць патрэбны квэст;

5. Спампаваць яго на мабільны тэлефон альбо планшэт і пачаць праходжанне.