Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Атракцыён "Стужачны лабірынт"

  • 06.04.2016

У выставачнай зале Музея прыроды і экалогіі па адрасе вул. Казінца 117 адкрыўся незвычайны атракцыён – Стужачны лабірынт.

Шукаць выхад з Стужачнага лабірынта займальна і незвычайна, бо тут няма ніякіх звыклых арыенціраў. Глядзіце больш уважліва: тут няма пакояў і закуткаў, якія дапамагаюць выбрацца з прасторы. Вакол – рознакаляровыя стужкі. Вы можаце ісці ў любы бок у пошуках выхаду. Пераход паміж сценамі, падлогай і столлю нябачны для вачэй, яны зліваюцца разам. Яркая і маляўнічая прастора верне Вас ненадоўга ва ўтульны і яркі свет дзяцінства.

Наведванне Стужачнага лабірынта можа стаць адным з самых яркіх і захапляльных уражанняў.

Кошт ўваходных білетаў на атракцыён складае:

дарослы – 60 000 бел. руб.

дзіцячы – 40 000 бел. руб.

Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям да 3 гадоў, дзецям–сіротам, дзецям, якія засталіся без апекі бацькоў.

Стужачны лабірынт можна наведаць да 31 снежня 2016 г.

г. Мінск, вул. Казінца, 117

Музей працуе: з 10.00 да 18.00

Выходныя: панядзелак, аўторак.

Тэл. +375 29 3270633, 2374694