Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "ЭКСПІРЫмЕНтуС"

  • 04.05.2016

У перыяд з 4 мая па 3 ліпеня 2016 года ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь будзе праходзіць выстаўка "ЭКСПІРЫмЕНтуС".

Выстаўка "ЭКСПІРЫмЕНтуС" – гэта незвычайная экспазіцыя прыбораў і прылад, якія дэманструюць фізічны бок разнастайных і дзіўных па прыгажосці з'яў. Наведвальнікі нечакана для сябе стануць даследчыкамі незвычайнага свету навукі.

На выстаўцы "ЭКСПІРЫмЕНтуС" вялікая колькасць экспанатаў, якія не толькі можна, але і трэба чапаць, круціць, націскаць. Наша выстаўка – гэта займальны і захапляльны вольны час для ўсёй сям'і, дзе наглядна дэманструюцца розныя законы фізікі, прыродныя з'явы, аптычныя ілюзіі, прынцыпы працы тэхнічных прылад і шмат іншага.

На выстаўцы "ЭКСПІРЫмЕНтуС" будуць прадстаўлены наступныя экспанаты: хвалевы маятнік, шар–плазма, мост да Вінчы, электрафорная машына, шрыфт Брайля, чалавек–батарэйка, маятнік Н’ютана, фантан Герона, прататып вечнага рухавіка і іншае.

Выстаўка "ЭКСПІРЫмЕНтуС" падорыць незабыўныя ўражанні дзецям і дарослым. Вам цікава, як гэта будзе? Сардэчна запрашаем на сайт http://expirimentus.by/

Кошт квіткоў:

У выхадныя дні:

- дарослыя - 50 000 (пяцьдзесят тысяч) рублёў;

- навучэнцы і студэнты, а таксама пенсіянеры - 40 000 (сорак тысяч) рублёў пры ўмове прад'яўлення дакумента (студэнцкага білета, пенсіённага пасведчання і г.д..);

- дзеці (ад 3 да 6 гадоў) - 40 000 (сорак тысяч) рублёў;

- сямейнае наведванне (2 дарослых + 1 дзіця - 110 000 (сто дзесяць тысяч) рублёў)

- сямейнае наведванне (2 дарослых + 2 дзіцяці - 150 000 (сто пяцьдзесят тысяч) рублёў

- сямейнае наведванне (2 дарослых + 3 дзіцяці - 180 000 (сто восемдзесят тысяч) рублёў)

- групы ад 10 чалавек - 30 000 (трыццаць тысяч);

У буднія дні:

- дарослыя - за 40 000 (сорак тысяч) рублёў;

- навучэнцы і студэнты, а таксама пенсіянеры - 30 000 (трыццаць тысяч) рублёў пры ўмове прад'яўлення дакумента (студэнцкага білета, пенсіённага пасведчання і да т.п.);

- дзеці (ад 3 да 6 гадоў) - 30 000 (трыццаць тысяч) рублёў;

- сямейнае наведванне (2 дарослых + 1 дзіця - 95 000 (дзевяноста пяць тысяч) рублёў

- сямейнае наведванне (2 дарослых + 2 дзіцяці - 110 000 (сто дзесяць тысяч) рублёў

- сямейнае наведванне (2 дарослых + 3 дзіцяці - 140 000 (сто сорак тысяч) рублёў

- групы ад 10 чалавек - 25 000 (дваццаць пяць тысяч);

Ва ўсе дні:

- дзеці да 3 гадоў, удзельнікі Вялікай Айчыннай вайны, інваліды, дзеці-сіроты - бясплатна;

- фотаздымка, відэаздымка - бясплатна;

Паслугі экскурсавода ўключаны ў кошт квітка.