Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Беларусь. 30 гадоў пасля Чарнобыля" у Палацы Рэспублікі

  • 25.04.2016

Шаноўныя сябры! Сёння, 25 красавіка 2016 года, у Палацы Рэспублікі адбылася міжнародная канфэрэнцыя "Чарнобыль праз 30 гадоў. Ад аварыйнай сітуацыі да адраджэння і ўстойлівага сацыяльна–эканамічнамага развіцця пацярпелых тэрыторый ", прысвечаная 30–й гадавіне катастрофы на Чарнобыльскай АЭС.

Удзельнікам канферэнцыі таксама была прадстаўлена выстава Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь "Беларусь. 30 гадоў пасля Чарнобыля", якая адлюстроўвае наступствы аварыі на ЧАЭС, закранае важныя тэмы, такія як: медыцынскія, эканамічныя, экалагічныя і сацыяльныя наступствы; стан аб'ектаў культуры, сельскай гаспадаркі ў пацярпелых рэгіёнах; міжнароднае чарнобыльскае супрацоўніцтва; меры, прынятыя дзяржавай для пераадолення наступстваў чарнобыльскай катастрофы, і многія іншыя.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Штодня з 11.00 да 19.00

Тэл .: 327–43–22, 226 05 32

histmuseum.by