Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Магія свечак"

  • 11.05.2016

11 мая 2016 года ў Гасцёўні Уладзіслава Галубка адкрыецца выстава прыватнай калекцыі Вікторыі Катарне "Магія свечак".

Усё пачалося як сон ... убачыўшы адну з арыгінальных свечак, ужо немагчыма было выпусціць яе з рук. Гэта было каханне з першага погляду! Яна прыносіла эстэтычную асалоду, выклікаючы мімавольную ўсмешку на вуснах ... Так пачалася манія прыгажосці ... з тых часоў погляд калекцыянера Вікторыі Катарне усюды (дзе б яна ні знаходзілася) адшукваў самыя прывабныя і арыгінальныя свечкі ....

На выставе прадстаўлена калекцыя свечак, набытых у розных гарадах і краінах: Іарданія, Катар, Чарнагорыя, Масква, Санкт – Пецярбург, Крым і многіх іншых ... Сябры, ведаючы слабасць Вікторыі, прывозілі з сваіх падарожжаў незвычайныя асобнікі, тым самым дапаўняючы гэтую дзівосную , вельмі далікатную калекцыю. Так, дзякуючы душэўнаму ўдзелу ў арыгінальным захапленні Вікторыі беларускай спявачкі Іскуі Абалян, з'явіліся асобнікі з Кіпра і Аўстрыі ... нават у Мінску яна прымудралася знаходзіць для калекцыі найпрыгажэйшыя свечкі! Сваёй любоўю да свечак аўтар "заразіла" амаль усіх сваіх сяброў і сваякоў, якія, у сваю чаргу, радавалі Вікторыю ўсё новымі і новымі васковымі фігуркамі ...

У цяперашні час, думка аб выкарыстанні па прызначэнні гэтай разнастайнасці прыгажосці ўжо не ўзнікае, больш за тое, што немалаважна, калекцыя дапаўняецца эксклюзіўнымі асобнікамі, дэкарыраваныя сваімі рукамі. І, мяркуючы па тым натхненні, якое прыносіць гэтае хобі Вікторыі, гэта толькі пачатак ...

На суд наведвальнікаў прадстаўлена раскошная калекцыя свечак, якая налічвае больш за 200 асобнікаў! Пра гэта цяжка казаць – гэта трэба бачыць!

Як доктар–акуліст і псіхолаг, Вікторыя Катарне ўсведамляе важнасць працэсу сузірання прыгожага, лячэнне мастацтвам. Магчыма ў гэтым і заключаецца надзвычайная крыніца рэсурсаў чалавека.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Адрас: г.Мінск, вул. Старавіленская, 14

Аўторак–нядзеля з 10.00 да 17.30

Тэл. для даведак: (017) 286–74–03

www.histmuseum.by