Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя новага альбома гурта "Рада"

  • 19.05.2016

19 мая ў 18.30 у дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя новага альбома "Мне ня спіцца" гурта "Рада".

Фольк–гурт традыцыйнага мужчынскага спеву "Рада" нарадзіўся ў 2006 годзе.

Сучасны склад гурта: мастацкі кіраўнік–кандыдат мастацтвазнаўства Святлана Буцкая, Алег Лук’янцаў, Аляксандр Жукоўскі, Васіль Мардачоў.

"Мы прадстаўляем наш трэці альбом "Мне ня спіцца", які падсумоўвае творчы шлях гурта за апошнія тры гады. У дыск у асноўным увайшлі песні, сабраныя ўдзельнікамі гурта пад час уласных фальклорных экспедыцый па Заходнім і Усходнім Палессі і Падняпроўі. Каб перадаць дух і атмасферу аўтэнтычнасці, запісы аздоблены фрагментамі размоў з носьбітамі, зробленнымі пад час экспедыцый.

У час калі новыя рэчы, кнігі, музычныя хіты нараджаюцца і знікаюць за лічаныя месяцы, мы маем шчасце дакрануцца да шэдэўраў народнай творчасці, якія прайшлі выпрабаванне стагоддзямі. Дадзены дыск з’яўляецца працягам нашай дзейнасці па папулярызацыі традыцыйнай беларускай культуры і спробай дэманстрацыі яе актуальнасці і еднасці з сучасным гарадскім жыццём".

Запіс дыска зроблены Яраславам Кордачуком у Музеі беларускай культуры г. Гайнаўка, Польшча.

Уваход вольны

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул. К. Маркса, 12,

Штодня з 11.00 да 19.00

тэл. 327 43 22, 226 05 32

histmuseum.by

327 43 22