Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка “Беларускія землі на геаграфічных картах XVI – пач. XXI ст.”

  • 17.05.2016

У мінчан і гасцей горада з’явіцца ўнікальная магчымасць убачыць сваімі вачыма арыгінальныя выданні карт XVI – XXI ст., сярод якіх карта Вялікага княства Літоўскага 1595 г., складзеная вядомым еўрапейскім картографам Герардам Меркатарам, "Радзівілаўская карта" 1613 г., карта Польшчы XVII – XVIII ст. Усяго на выстаўцы прадстаўлена 27 карт з прыватных калекцый.

Карты і атласы з поўнай падставай можна разглядаць не толькі як вынік навуковых даследванняў, але і як помнік сусветнай гісторыі і культуры. Карта сама часта становіцца элементам мастацтва. Старадрукаваныя заходнееўрапейскія атласы XVI – XIX ст. багата дэкарыраваны рамкамі, картушамі ў адпаведнасці з пануючымі мастацкімі стылямі, што радніла іх з творамі мастацтва, а іх стваральнікаў – з мастакамі.

Тэрыторыя Беларусі ў XVI – XVIII ст. уваходзіла ў склад Вялікага княства Літоўскага і Рэчы Паспалітай, а з канца XVIII ст. у склад Расійскай імперыі, пагэтаму гісторыя картаграфавання беларускіх зямель непарыўна звязана з гісторыяй развіцця заходнееўрапейскай і рускай картаграфіі. Картаграфічныя творы – гэта ўнікальныя дакументы, помнікі канкрэтнай гістарычнай эпохі, якія дазваляюць прасачыць асаблівасці адміністратыўна–тэрытарыяльнага развіцця беларускіх зямель у розныя эпохі, пазнаёміцца з развіццём заходнееўрапейскай і беларускай кртаграфіі.

Выстаўка "Беларускія землі на геаграфічных картах XVI – пач. XXI стагоддзя" будзе цікава не толькі вузкім спецыялістам, але і усім, хто захапляецца гісторыяй роднага краю!

Выстаўка будзе працаваць с 17.05.2016 г. па 16.06.2016 г.

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67