Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



МОДНАЯ НОЧ У МУЗЕІ КІНО

  • 21.05.2016

У межах мерапрыемства ў адпаведнасці з абранай тэмай усе аматары і знатакі вытанчанай атмасферы аўтарскага стылю і дызайну змогуць наведаць Міжнародную выставу ўнікальных упрыгожванняў, аксэсуараў і адзення ручной работы ад майстроў з Беларусі, Расіі, Украіны, Літвы і ЗША "Фары душы–2016", паўдзельнічаць у паказах–прэзентацыях новых дызайнерскіх калекцый моднага адзення і аксэсуараў ад Наташы Кастрама–Андрэюк, Марыны Давыдавай, і Ані Строцэвай, увасобіць сябе ў "кіношным" абліччы ў адмыслова арганізаваных у музеі фота–зонах.

Асаблівасцю вечара стануць выступленні экспертаў і гісторыкаў моды Сашы Варламава і Таццяны Церашковіч, якія будуць суправаджацца багатым відэаматэрыялаялам і выставай аўтарскага адзення.

Стварыць і падтрымаць настрой дапамогуць музычны гурт "Гофер" і эксклюзіўная кава ад кавярні "Jazz Coffee".

Праграма:

18.00 і 19.00: Кіна–дэфіле "З кінаэкрана – у жыццё" з каментарамі эксперта і гісторыка моды Таццяна Церашковіч (лекцыя).

20.00: Паказ–прэзентацыя новых дызайнерскіх калекцый моднага адзення і аксэсуараў ад праекта "Фары душы".

21.00 і 22.00: "Мінскі тэатр моды. Гісторыя трыумфу". Інсталяцыя і факты гісторыі ад Сашы Варламава (лекцыя).

Мерапрыемства адбудзецца 21 мая (субота) з 18.00 да 24.00

Кошт уваходнага квітка: 40 000 р. і 60 000 р. (з наведваннем лекцыі).

Распачаты продаж квіткоў на лекцыі.

Тэлефон для даведак – (017) 327 10 75; (029) 627 10 75.