Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Ноч музеяў 2016: "Прыродная мазаіка" у Музеі прыроды і экалогіі

  • 21.05.2016

Сумесна са студэнцкім экалагічным клубам, створаным пры Мінскім міжнародным адукацыйным цэнтры ім. Й. Рау і грамадскай арганізацыяй "Ахова птушак Бацькаўшчыны".

У рамках акцыі Ноч музеяў 2016 "Прыродная мазаіка", мы раскажам і пакажам, што прырода – гэта вельмі цікава. Наведвальнікі музея змогуць запазычыць новыя веды, праявіць кемлівасць і творчыя здольнасці. У праграме: квэст "Птушкі каля пушкі", атракцыён "Скрыня загадак прыроды", фіта–бар, "эка–тату", "Дрэва пажаданняў", майстар–клас, фотазоны, конкурсы і многае іншае. Пачатак у 19.00.

Прыходзьце! У нас будзе весела!

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12

Штодня.

www.pryroda.histmuseum.by