Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выставачны праект "Год культуры з Пріорбанкам"

  • 18.05.2016

У міжнародны дзень музеяў 18 мая 2016 г. у цэнтральным офісе ААТ "Пріорбанк" адкрылася выстава "Абмундзіраванне і рыштунак ваяра XIX — пачатку ХХ ст.".

2016 год абвешчаны ў Рэспубліцы Беларусь Годам культуры. У сувязі з гэтым Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь разам з ААТ "Пріорбанк" ажыццяўляе беспрэцэдэнтную акцыю па папулярызацыі прадметаў з музейнага збору. На працягу ўсяго года ў сценах цэнтральнага офіса банка і яго філіялаў будуць выстаўлены выключныя артэфакты беларускай культурнай спадчыны.

Ажыццяўляючы фактычны выхад экспанатаў за межы выставачных залаў у зусім іншую, не звязаную з музеям прастору, музей атрымлівае магчымасць пашырыць кола зацікаўленых у захаванні беларускай гісторыка–культурнай спадчыны, а наведнікі банка змогуць азнаёміцца з гістарычна значнымі рэчамі, якія заховываюцца ў калекцыі НГМРБ.

У цэнтральным офісе ААТ "Пріорбанк" экспанаваліся рэканструкцыі постацей вялікіх князёў Вялікага Княства Літоўскага Вітаўта і Ягайлы. У міжнародны дзень музеяў 18 мая 2016 г. на змену ім прыйшла выстава "Абмундзіраванне і рыштунак ваяра XIX — пачатку ХХ ст.". Яна дае магчымасць знаёміцца з арыгінальнымі элементамі ваеннага абмундзіравання XIX — пачатку ХХ ст. У экспазіцыі прадстаўлены пікенхельм, эпалеты генерала часоў Аляксандра II, галаўны ўбор "гусараў смерці" ды іншыя прадметы.

У філіях банка дэманструецца выставы "Сярэднявечны даспех", "Беларускія народныя музычныя інструменты", "Беларускія банкі на паштоўках пачатку ХХ ст."

Дынаміку дадзенай акцыі будзе забяспечваць ратацыя экспанатаў па філіялах банка на працягу ўсяго года.