Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Палацы і замкі Латвіі"

  • 27.05.2016

27 мая а 16–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё фотавыставы "Палацы i замкi Латвii".

Аўтары здымкаў – сябры Балта–славянскага таварыства культурнага развіцця і супрацоўніцтва. БСТ – адно з найстарэйшых культурных таварыстваў Рыгі, заснаванае ў 1989 годзе. Галоўнай мэтай БСТ з’яўляецца развіццё і ўмацаванне міжэтнічных культурных сувязяў, знаёмства жыхароў Латвіі з традыцыямі і культурай рускага народа, папулярызацыя культуры розных народаў сярод рускага насельніцтва. БСТ арганізуе паездкі, лекцыі, канцэрты, выставы, святочныя мерапрыемствы, праводзе вялікую працу з дзецьмі і моладдзю.

Балта–славянскае таварыства мае вялікі вопыт у арганізацыі міжнародных праектаў. Фотавыстава "Палацы і замкі Латвіі" прадстаўляе фотаздымкі, зробленыя сябрамі БСТ падчас розных мерапрыемстваў, экскурсій і падарожжаў. Ужо многія гады балтаславяне не толькі знаёмяцца з вядомымі палацамі і сядзібамі Латвіі, але і арганізуюць там разнастайныя мерапрыемствы.

Аўтары выставы – фатографы–аматары, на іх здымках бачна вялікая цікавасць да гістарычных мясцін Латвіі, помнікаў архітэктуры і латвійскай прыроды. Усе фотаздымкі зроблены з любоўю, і таму выстава такая аптымістычная!

Аўтары праекта: кіраўнікі БСТ Е. Ярашэўская і М. Сцецюха

Мастак: С. Наркевіч