Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Канцэрт у Гасцёўні Уладзіслава Галубка

  • 11.06.2016

11 чэрвеня 2016 года ў 16.00 Гасцёўня Уладзіслава Галубка ўяўляе Канцэртную праграму для голасу з раялем амерыканскага кампазітара, музыканта Леанарда Лермана (раяль) і яго жонкі Хэлін Уільямс (сапрана).

У чэрвені 2016 года, кампазітар–дырыжор–піяніст–перакладчык Леанард Лерман і яго жонка, Хэлін Уільямс (сапрана), прадставяць свой першы канцэртны тур па Беларусі і Расіі. У абодвух гасцей былі кантракты з Метрополитэн – опера ў Нью–Ёрку. Хэлін з'яўляецца заснавальніцай кампаніі Oперa Бронкс, а таксама выканала дзесяткі опер і сотні канцэртаў на 8 мовах на 5 кантынентах. На сённяшні дзень у рэпертуары Леанарда ёсць 223 арыгінальных музыкальныx творы, у тым ліку 11 опер, 7 мюзіклаў і 365 асобных вакальных п'ес, 140 з іх напісаны для Хэлін. Будучы самым маладым дэлегатам на Міжнародным музычным кангрэсе ў Маскве ў 1971 г., у той час ён выканаў свае ўласныя творы ў класе Сяргея Слонімскага ў Ленінградскай кансерваторыі. У 1983 году заснаваў Габрэйскі Музычны Тэатр Берліна і быў адным з найстарэйшых дэлегатаў і выканаўцаў на Маскоўскім маладзёжным кангрэсе ў 1985. Разам са сваёй памерлай маці, Эмілі Р. Лерман, яны перавялі шматлікія работы з рускай мовы, у тым ліку і ўпершыню пабачылі свет на англійскай мове оперы "Жыццё за цара" (Нью–Ёрк, 1979) і "Русалка" Даргомыжского, прэм'ера якой адбылася ў Кўінз Каледж 22 лістапада 2015, з Хэлін у тытульнай ролі. Першы канал Расія трансляваў рэпартаж, зняты 20 жніўня 2015.

З 1987 года гэты дуэт выступаў 590 разоў па ўсёй Паўночнай Амерыцы, у Еўропе, Ізраілі і Аўстраліі. Больш 150,000 гледачоў прагледзелі звыш 1900+ відэа, загружаных на YouTube.

Муж і жонка асабліва зацікаўлены ў наведванні г. Мінска, а прыцягвае іх магчымасць пабачыць месца гібелі Саламона Міхоэлса. (Маці Леанарда была перакладчыцай прамоваў Міхоэлса ў Новай Англіі ад імя общecтвa дапамогі Расіі ў войнe ў 1943 годзе; і Леанард cыгрaл ролю Міхоэлса ў першых канцэртах па Еўропе, выконваючы ўрывак з оперы Бруса Адольфа "Міхоэлс Мудры").

Таксама яны хочуць наведаць Бабруйск, дзе прадзед Леанарда з боку маці, валодаў лазнямі, якія, як мяркуюць, па–ранейшаму там і знаходзяцца; Лепель, які знаходзіцца ва Усходняй Беларусі, – горад, дзе нарадзіўся прадзед Леанарда з боку бацькі.

У канцы чэрвеня / пачатку ліпеня, Парма Рэкордс (Parma Records) запішуць сумесна з аркестрам Пецярбурга "7 рускіх песень", якія склаў Леанард на тэксты Блока, Хлебнікава, Фета, Крылова, Дзяржавіна, Маякоўскага і Пушкіна. Хэлін выканае 4 з іх. Таксама ў іх планы ўваходзіць заключэнне кантракту з опернымі кампаніямі.

У Беларусі яны прапануюць увазе канцэрт на тэму руска–амерыканскай дружбы, уключаючы работы Даргомыжкого, Пракоф'ева, Сяргея Слонімскага, Ніны Сінякова, Алы Барзова, Алы Паўлавы, Піта Сигерг, Марка Блицштeйна (мюзікл пад назвай "Галyбчык"), Элі Сигмейстерa, Бруса Адольфа і Леанарда Лермана; з урыўкамі з твораў пра Эме Голдманe, Аляксандры Беркмане, Леніне, Троцкім, Джон Риде а таксама песні на рускай і ідышы.

Гасцёўня Уладзіслава Галубка

Адрас: г.Мінск, вул. Старавіленская, 14

Аўторак–нядзеля з 10.00 да 17.30

Тэл. для даведак: (017) 286–74–03

www.histmuseum.by