Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прэзентацыя міжнароднага выставачнага праекта "Усё жыццё ў адным ровары"

  • 01.07.2016

1 ліпеня 2016 года ў Віцебскім абласным краязнаўчым музеі адбудзецца прэзентацыя міжнароднага выставачнага праекта, які распавядае пра гісторыю развіцця ровара "Усё жыццё ў адным ровары", які быў арганізаваны кампаніяй "ItalyMania" сумесна з музеем пры падтрымцы Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Праект атрымаў шырокую папулярнасць і шчырую цікавасць у Італіі і ў іншых еўрапейскіх краінах. Экспанаты калекцыі былі прадстаўлены на найбуйнейшай экспазіцыі "EХРО" у Мілане. Выстаўка разлічана на наведвальнікаў ўсіх узростаў і сацыяльных груп.

Гісторыі экспазіцыі апавядаюць пра эпоху ХIХ – ХХ стст. ва ўсіх аспектах жыцця сельскіх жыхароў і гараджан. Экспанаты з'яўляюцца жывым сведчаннем рамёстваў, якія некалі былі трансфармаваны ў маленькія і буйныя вытворчасці і паглынуты машынамі і станкамі.

Выстава адлюстроўвае сродкі руху і поўны вытворчы цыкл пекара, цырульніка, святара, ветэрынара, настаўніка, прадаўца рыбы, малочніка, клоўна, хуткую дапамогу, пажарнага, пісара, перасоўны кінатэатр, краўца, пчаляра, ганчара, старызніка, сантэхніка ...

Усе гэтыя прафесіі існавалі заўсёды, але менавіта ровар змог зрабіць працу рамесніка і работніка сацыяльных службаў больш даступнай і мабільнай. Ровар стаў прыступкай ў тэхналагічным працэсе пераўтварэння і сёння менавіта наша выстава дэманструе гісторыю кожнага ровара тых часоў.

Сёння мы маем магчымасць убачыць поўны збор і пазнаёміцца з укладам жыцця і філасофіяй рамёстваў, якія знікаюць.

Усе ровары былі сабраны Маўрыцыа Урбінаці, прыватным калекцыянерам з Рыміні (Італія). Дзякуючы сваёй даўняй любові да ровара, Маўрыцыа на працягу сарака гадоў літаральна быў апантаны пошукам і набыццём карміцеляў, якія "сыходзяць з жыцця".

Кожны ровар аўтэнтычны і ня быў схільны неабходнасці рэстаўрацыі. На выставе "Усё жыццё ў адным ровары" прадстаўлены толькі арыгінальныя экспанаты і ўзрост самага "маладога" ровара больш за 60 гадоў. Геаграфія сабранай калекцыі змяшчае большую частку экспанатаў, вырабленых у Італіі, а таксама Англіі і Аўстрыі.

Ровар сёння застаецца адным з самых папулярных сродкаў перамяшчэння, а таксама працягвае быць карміцелем ў некаторых краінах. З роварам чалавек знаёміцца ў самым раннім узросце, для таго каб асвоіць самы ўніверсальны сродак перамяшчэння і з гэтага моманту пачынаецца любоў да геніяльнага твора пад назвай "ровар". Мы рады прадставіць шырокай публіцы нашу калекцыю для гістарычнага погляду ў мінулае ровара.

Адрас: г. Віцебск, Ратуша, вул. Леніна, 36,

тэл. для даведак 8 (212) 36 05 87.