Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "КОЛА ЧАСУ"

  • 25.07.2016

У Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь з 26 ліпеня па 4 верасня 2016 года будзе праходзіць выстава "КОЛА ЧАСУ". Беларуская вёска. 60–90–я гады XX стагоддзя.

Выстава ўпершыню аб’ядноўвае ў рамках адной тэмы творы фатографаў Анатоля Дудкiна, Уладзiмiра Няхайчыка, Уладзiмiра Меляшэнкi i Альберта Цэхановiча, якiя фатаграфавалi вясковых жыхароў, iх жыццё i побыт у 1960–1990 гады. Мэта выставы – паказаць на прыкладзе двух пакаленняў беларускiх фотамастакоў розныя падыходы да адлюстравання ў мастацкiх вобразах вясковага жыцця Беларусi ў апошняй трэцi ХХ стагоддзя.

У экспазiцыi прадстаўлены арыгiнальныя срэбныя адбiткi на барытавай паперы: серыя Анатоля Дудкiна "Нарачанскiя ўдовы" (12 фотаздымкаў з фондаў Нацыянальнага гiстарычнага музея Рэспублiкi Беларусь, канец 1970–х – пачатак 1980–х гадоў), 18 фотаздымкаў з калекцыi нашчадкаў Уладзiмiра Няхайчыка (1960–1980–я гады), 20 фотаздымкаў Уладзiмiра Меляшэнкi з цыклу "Памiж берагоў" (аўтарская калекцыя, 1980–1990–я гады) i 20 фотаздымкаў Альберта Цэхановiча з цыклу "Кола часу" (аўтарская калекцыя, 1980–1990–я гады).

Тэма вёскi – традыцыйная ў беларускiм фотамастацтве, як i ў беларускiм мастацтве ўвогуле. Зусiм нядаўна большасць насельніцтва Беларусi, нашыя бацькi, дзядулi і бабулi былi вяскоўцамi, i сёння значная колькасць жыхароў нашай краiны – гараджане ў першым пакаленнi. Рух гiсторыi, з аднаго боку павольны, а з другога даволi iмклiвы, змяняе воблік усёй нашай планеты i нашай Бацькаўшчыны – маленькай яе часткi. Традыцыйны сялянскi лад жыцця на нашых вачах паступова знiкае. I гэта тэма – тэма нашых вытокаў, каранёў – набывае вострую актуальнасць, паколькi кранае пытаннi, хто мы і адкуль мы?

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл.: 327–43–22