Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Лекцыя "Узнікненне Сусвету"

  • 19.08.2016

19 жніўня 2016 года ў 20.00, ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь адбудзецца прэзентацыя некамерцыйнага праекта Vert Dider ў Беларусі.

Vert Dider – гэта унікальны міжнародны праект, асноўнай дзейнасцю якога з'яўляецца дубліраванне навукова–папулярных фільмаў на некамерцыйнай аснове. Мэта праекта – папулярызацыя навукі. У рамках праекта вядзецца актыўная асветніцкая дзейнасць па ўсім свеце.

Падчас прэзентацыі ва ўнутраным дворыку Нацыянальнага гістарычнага музея будзе паказана лекцыя прафесара–заснавальніка Аддзялення зямных і касмічных даследаванняў Універсітэта штата Арызона Лоуренса Краўса "Паходжанне Сусвету", якая была прачытана ім у рамках канферэнцыі "For Thought: Origins" у Аўстраліі летам 2015 года.

Пасля прагляду лекцыі, эксперт у галіне астрафізікі старшы выкладчык Беларускага дзяржаўнага універсітэта Васілеўскі Юрый Рыгоравіч адкажа на ўсе пытанні гледачоў, а таксама папулярна раскажа і растлумачыць ўзнікненне касмалагічных калібровачных і квантавых тэорый гравітацыі, тэорыі мультысусвету і многае іншае.

У якасці прыемнага бонуса нашы наведвальнікі змогуць пазнаёміцца з творчасцю музычнага выканаўцы Ayva.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл. для даведак: 327–48–27, 327–43–22