Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Прагляд кінастужак "Званар" і "Коліш"

  • 25.08.2016

Сябры! Запрашаем вас 25 жніўня 2016 года ў 18.30 на прагляд кінастужак "Званар" і "Коліш", які пройдзе ў межах выставы "Кола часу. Беларуская вёска 60–90–я гады 20 стагоддзя".

Рэжысёр фільмаў Кацярына Махава з’яўляецца ўдзельнікам і прызёрам розных міжнародных кінафестываляў. Яна стварыла шэраг дакументальных фільмаў. Амаль усе фільмы былі знятыя метадам назірання.

"Званар" – гэта кранальная гісторыя пра васьмідзесяцігадовага званара з заходнепалескай вёскі Дарапеевічы Сцяпана Ільіча і ягоную жонку Аляксандру.

"Коліш" – фільм пра людзей з Палесся, якія да гэтага часу памятаюць і спяваюць песні, што ішлі да іх з пакалення ў пакаленні. Песні з’явіліся ў часы, калі Палессе быў аддзелена ад вялікай зямлі балотамі і людзі жылі ва ўласным вымярэнні. Было шмат звычаяў, людзі спявалі і танцавалі ў карагодзе, гулялі ў "Рэпку", цяжка працавалі, самі забяспечвалі сябе і ежай і вопраткай. Старыя людзі называюць тыя часы колішнія. Коліш. Даўным–даўно.

Адной з улюбёных тэм рэжысёра Кацярыны Махавай з’яўляецца Палессе – самы таямнічы і загадкавы беларускі рэгіён. Каб адчуць і зразумець гэты край, трэба дакрануцца да жыцця народа. Таму шчыра запрашаем на кінапрагляд!

Уваход вольны!

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22