Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Канцэрт "Зменьваючы дух і цела, напеў ўставаў і падаў ізноў"

  • 08.09.2016

8 верасня 2016 года ў 19.00 адбудзецца вечар–канцэрт "Зменьваючы дух і цела, напеў ўставаў і падаў ізноў".

Канцэрт–зачараванне.

Размова пра музыку і чалавечае жыццё, пра пачуцці, захапленні, прыгоды ідэй і сэрцаў.

Аб рамантыках і скептыках, аб сіле кахання і агні нянавісці.

Прагучаць творы Веняўскага, Пракоф'ева, Брамса, Блоха і інш.

У праграме бяруць удзел:

Лаўрэат міжнароднага конкурсу "Музыка надзеі", уладальнік заахвочвальнай прэміі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы таленавітай моладзі – Паліна Пратасоўская (скрыпка), Ганна Беражная (фартэпіяна).

Аўтар і вядучая – культуролаг, музыказнаўца Іна Шэйхатовіч.

Інфармацыйны партнёр – радыё "Мінская хваля".

Адрас: Мінск, Музычны зав. 5

Тэл. 220 26 67

Уваход платны