Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Займальная геаграфія"

  • 06.09.2016

6 верасня ў 16.00 у Гасцёўні Уладзіслава Галубка адбудзецца адкрыццё выставы "Займальная геаграфія".

"Займальная геаграфія" – гэта ўнікальны музейны праект, упершыню прадстаўлены ў Мінску, які будзе цікавы не толькі дзецям, якія пачынаюць пазнаваць азы геаграфіі, але і дарослым, якія жадаюць пашырыць свае гарызонты і даведацца нешта новае і цікавае.

На выставе прадстаўлены прадметы, звязаныя з геаграфічнай навукай з прыватнай калекцыі: унікальныя геаграфічныя карты, планы гарадоў, атласы, глобусы і іншыя артэфакты 18 – 20 стст., а таксама вялікая колькасць прадметаў даўніны з запаснікаў Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь.

Перавернутая карта "Як бачаць свет аўстралійцы", афрыканская карта, выгравіяваная на каменным яйку, старажытная астралябія і многае іншае не пакінуць абыякавым нават бывалых гісторыкаў і географаў. Любы жадаючы зможа скласці мазаіку (пазл) у выглядзе карты Рэспублікі Беларусь, праверыўшы тым самым свае веды. А бо менавіта ў выглядзе геаграфічнай карты Еўропы з мэтай навучання быў выраблены першы ў свеце пазл у 1760 годзе.

На мультымедыйных экранах будуць прадстаўлены інтэрактыўныя незвычайныя карты, якія не паказваюць на ўроках геаграфіі.

Эксклюзіўнасцю гэтага праекта з'яўляецца яшчэ і тое, што любы ахвочы зможа дакрануцца да некаторых музейных каштоўнасцяў сваімі рукамі, пагартаць старажытны атлас, або разгледзець карту седзячы за сталом у дробных дэталях.

Кошт ўваходных білетаў:

Дарослы – 5 р., Студэнцкі – 4 р., Дзіцячы – 3 р.

Выстава будзе працаваць з 07.09. па 06.11.2016г.

Адрас: г. Мінск вул. Старавіленская, 14

Час працы: з 9.00 да 17.30

Каса: з 9.00 да 16.30.

Выхадны: панядзелак.

Тэлефоны для даведак:

(017) 286 – 74 – 03;