Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава агітацыйнага плаката

  • 11.09.2016

У прасторы "Галерэя" адкрываецца выстава агітацыйнага плаката, прысвечаная выбарам дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь шостага склікання, якія адбудуцца 11 верасня бягучага года. Аснову паказу склалі плакаты, надрукаваныя ў ходзе перадвыбарчых кампаній у Вярхоўны і мясцовыя Саветы нашай краіны на працягу 1970–1980–х гадоў. Плакаты пабачылі свет у дзяржаўных выдавецтвах Мінска і Масквы – "Беларусь" і "Плакат". Створаныя мастакамі Ю.Альбіцкім, В.Казлоўскім, В.Карэцкім і іншымі вядомымі савецкімі плакатыстамі, яны захоўваюцца ў калекцыі плаката Нацыянальнага гістарычнага музея Рэспублікі Беларусь, якая налічвае сёння звыш 15 тысяч адзінак захоўвання.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г.Мінск, вул.К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22