Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "У храме мастацтва"

  • 14.09.2016

На выстаўцы будуць прадстаўлены партрэты дзеячоў музычнага і тэатральнага мастацтва, а таксама партрэты супрацоўнікаў радыё і тэлебачання, якія папулярызуюць культурныя падзеі ў СМІ. Такія як: спявак Валеры Дайнека, дырыжор Віктар Пласкін, віаланчэліст Алег Алоўнікаў, аўтар знакамітай “Калыханкі”, пісьменнік Генадзь Бураўкін, акцёр і радыёвядучы Уладзімір Трапянок, намеснік дырэктара Вялікага тэатра оперы і балета Рэспублікі Беларусь Святлана Казюліна, дырэктар праграмы СТВ Любоў Цітарэнк і інш.

Творы Аксаны Аракчэевай знаходзяцца ў Нацыянальным мастацкім музеі, Фондзе БСМ, Музеі сучаснага выяўленчага мастацтва, іншых музеях і галереях Беларусі і за мяжой. Аксана Іванаўна ўзнагароджана Дыпломам ЮНЭСКА, з’яўляецца лаўрэатам прэміі Васіля Віткі ў 2016, з 1994 года сябра Беларускага саюза мастакоў.

Наш адрас: г. Мінск

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67