Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Акцыя "Дзень без аўтамабіля"

  • 22.09.2016

22 верасня Мінск у чарговы раз прыме ўдзел у міжнароднай акцыі "Дзень без аўтамабіля". Сёлета да акцыі далучыцца і Нацыянальны гістарычны музей. На вул. Леніна, якая ў гэты дзень стане пешаходнай, будзе працаваць перасоўная выстава "Мінск без аўтамабіля", дзе будуць прадстаўлены фатаграфіі нашага горада пачатку 20 стагоддзя са збору Нацыянальнага гістарычнага музея. Падтакваць ім будуць здымкі сучаснага горада, з дапамогай якіх кожны жадаючы зможа правесці паралелі паміж мінулым і сучаснасцю і параўнаць горад спакойны, зялёны, утульны і імклівы, шумны і загазаваны.

Акрамя гэтага ўсе жадаючыя змогуць прыняць удзел у квэсце па горадзе ад Нацыянальнага гістарычнага музея. Тых, хто паспяхова прайшоў квэст, будуць чакаць прыемныя сюрпрызы.