Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Шукаем партнёраў!

  • 27.02.2015

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь у 2015 г. плануе падрыхтаваць перасоўную выставу, прысвечаную тэме “Беларусь і беларусы", якая прэзентавала б краіну за мяжой. І шукае партнёраў – дызайнераў, мастакоў, усіх зацікаўленых асоб і арганізацый, якія жадалі б паспрабаваць свае творчыя сілы ў рэалізацыі гэтага іміджавага праекта.

Асноўная мэта перасоўнай выставы – паказаць уласцівыя нацыянальныя асаблівасці Беларусі, прадставіць беларускую нацыю як неад’емную частку сусветнай супольнасці, пазнаёміць сусветную грамадскасць з помнікамі гісторыка-культурнай спадчыны Беларусі.

Выставу плануецца скласці з інавацыйных мабільных канструкцый, альбо стэндаў-трансформераў, на якіх будуць размешчаны высокаякасныя выявы. Мяркуецца, што, дапамагаць у раскрыцці тэмы павінны сучасныя тэхналогіі візуалізацыі гістарычнага матэрыяла, сродкі мультымедыя, трансляцыі аўдыё- і відэаінфармацыі.

Для рэалізацыі выставачнага праекта Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь арганізуе працэдуру закупкі з адной крыніцы (згодна пункта 2.2 Указа Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь № 590 ад 31.12.2013) і запрашае да удзелу ў перамовах. Чакаем ад прэтындэнтаў наступную дакументацыю:

1) Мастацка-дызайнерскае рашэнне праекту:


  • узор агульнага мастацка-дызайнерскага бачання выставы;
  • узор аднаго модуля/элемента мабільных канструкцый (схема і эксплікацыя з указаннем габарытаў, апісаннем матэрыялаў);
  • габарыты ў сабраным і разабраным стане;
  • варыянт выкарыстання сродкаў мультымедыа, якую тэхніку мяркуецца выкарыстоўваць, спосаб яе мантажа і падключэння;
  • апісанне тэхнічных характарыстык мантаж і дэмантажу выставы;

2) Калькуляцыі работы (абгрунтаванне кошту), не больш за 300 000 000 рублёў.

Тэрмін падачы заяўкі для ўдзелу ў перамовах - да 16 сакавіка 2015 г.

У дадатку асноўныя характарыстыкі і патрабаванні да праекта, канцэпцыя выставы.

Дадатковую інфармацыю, а таксама дамовіцца аб перамовах можна па тэлефоне (017) 226 05 32/226 09 22 (Мірановіч Таццяна).