Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Усё жыццё ў адным ровары"

  • 30.09.2016

Італьянская выстава гістарычных ровараў вяртаецца ў Мінск!

Наведвальнікі ўбачаць горад майстроў на колах – гісторыі першых прадпрымальнікаў Італіі.

Экспазіцыя знаёміць з Італіяй у дзіўным ракурсе "колаў гісторыі".

Трохі пра філасофію экспазіцыі: дэманстрацыя ровара будучых легенд – АРМАНІ, ДОЛЬЧЭ ГАБАНА, ІНДЭЗІТ, ФІЯТ, ФЕРАРЫ, ФЕРЭРА РАШЭ, ПРОШЮТТО, МАЦАРЭЛА, ФЕДЭРЫКА ФЕЛІНІ... Усё пачыналася з простага ровара, які трансфармаваўся ў атэлье высокай моды, хуткую дапамогу, ваенны джып, кінатэатр, тэатр, школу, фабрыку і вытворчыя цэхі.

Выстава ўпершыню падарожнічае па Беларусі з 18 лютага 2016 года, у ёй апавядаецца праз прызму ровара пра жыццё рамеснікаў, гандляроў, служачых Італіі канца XIX пачатку XX стагоддзяў ...

Праект атрымаў шырокую папулярнасць і шчырую цікавасць у Італіі і ў іншых еўрапейскіх краінах. Экспанаты калекцыі былі прадстаўлены на найбуйнейшай экспазіцыі "EХРО" у Мілане.

Усе ровары былі сабраны Маўрыцыа Урбінаці, прыватным калекцыянерам з Рыміні (Італія). Дзякуючы сваёй даўняй любові да ровара, Маўрыцыа на працягу сарака гадоў літаральна быў апантаны пошукам і набыццём старадаўніх ровараў–карміцеляў. Геаграфія сабранай калекцыі месціць большую частку экспанатаў, вырабленых у Італіі, а таксама Англіі і Аўстрыі.

Кампанія "ІталіМанія" з'яўляецца эксклюзіўным прадзюсарам экспанатаў і валодае аўтарскім правам на вытворчасць і пракат фільма і мультымедыйнага праекта "Усё жыццё ў адным ровары".

Наведвальнікаў чакае займальнае відовішча ў выглядзе мультшоу, дзе галоўныя героі Марчэла Мастраяні і Аль Пачына, Брэд Піт і Джордж Клуні, Мікіта Міхалкоў і Леанарда Дікапріо. Прэм'ерны паказ шоў і фільма дапаўняюць жывыя сведкі гісторыі, першыя ровары, самаму даросламу 130 гадоў!

Жадаем усім добрага прагляду!

Запрашаем на афіцыйнае адкрыццё выставы 30.09.2016 ў 14.00.

(г. Мінск, вул. Казінца, 117)

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Музей прыроды і экалогіі

Мінск, вул. Казінца, 117

з 10.00 да 18.00

Тэл .: 207–58–71; 237–46–94

pryroda.histmuseum.by