Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



НОВАЯ ВЫСТАВАЧНАЯ ПРАСТОРА

  • 04.10.2016

НОВАЯ ВЫСТАВАЧНАЯ ПРАСТОРА

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Музей прыроды і экалогіі рады прадставіць вам новую выставачную прастору, размешчаную па адрасе вул. Казінца, 117 (былы кінатэатр "Электрон"). Наведаўшы яе – вы зможаце пабываць на некалькіх выставах адразу! У цяперашні час тут працуюць:

• "Стужачны лабірынт"

Шукаць выхад са стужачнага лабірынта займальна і незвычайна, бо тут няма ніякіх звыклых арыенціраў. Глядзіце больш уважліва: тут няма пакояў і закуткаў, якія дапамагаюць выбрацца з прасторы. Вакол – рознакаляровыя стужкі. Вы можаце накіроўвацца ў любы бок у пошуках выхада. Пераход паміж сценамі, падлогай і столлю нябачны воку, яны зліваюцца разам. Яркая і маляўнічая прастора верне Вас ненадоўга ва ўтульны і яркі свет дзяцінства.

• "Сафары парк"

Наведвальнікам выпадзе унікальная магчымасць пазнаёміцца з прыроднай разнастайнасцю як самых аддаленых куткоў нашай планеты, так і з насельнікамі беларускіх лясоў. Балотная чарапаха, адзіная, якая жыве ў нашай краіне, суседнічае тут з кайманам з Цэнтральнай Амерыкі, філін – з індыйскай макакай, грымучая змяя з Тэхаса – з каралеўскім пітонам з Афрыкі.

• "Усё жыццё ў адным ровары"

Рарытэтныя ровары, несумненна, зацікавяць аматараў тэхнікі. Усе яны былі сабраны Маўрыцыа Урбінаці, прыватным калекцыянерам з Рыміні (Італія). Кожны ровар аўтэнтычны і не быў падвергнуты рэстаўрацыі. На выставе прадстаўлены толькі арыгінальныя экспанаты і ўзрост самага "маладога" ровара больш за 60 гадоў.

Кампактнае размяшчэнне адразу некалькіх экспазіцый у адным месцы дазволіць карысна і цікава правесці дзень усёй сям'і!

Для жыхароў мікрараёна Курасоўшчына выставачная пляцоўка знаходзіцца практычна ў крокавай даступнасці, астатнім мінчанам будзе зручна дабірацца да прыпынку "Плошча Казінца" ці "Кінатэатр Электрон" (тралейбусы 19, 27, аўтобусы 28, 30С, 40, 47с, 48, 53, 82с, 88с , 97, 104, 107, 114с, 134с, 144С, 148с).

Дзверы нашай выставачнай пляцоўкі адкрыты для наведвальнікаў:

з 10.00 да 18.00

(Каса працуе з 10.00 да 17.30)

тэл. для даведак: (017) 207 58 71

www.pryroda.histmuseum.by