Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Стары Мінск"

  • 26.10.2016

У Галерэі працуе выстаўка твораў мінскага фатографа Вадзіма Качана “Стары Мінск”. Серыя фотакалажоў, прысвечаная сталіцы, у свой час перададзена аўтарам у дар Нацыянальнаму гістарычнаму музею Рэспублікі Беларусь.

Вадзім Качан нарадзіўся ў 1958 годзе, скончыў Беларускі тэхналагічны інстытут імя С.М.Кірава. З 1980 па 1990 год з’яўляўся сябрам фотаклуба “Вячэрні Мінск”. Аўтар серый і праектаў дакументальных прац – “Фотатандэм”, “Свята горада”, “Святло і цені”, а таксама фотамантажных фатаграфій – “ХХ стагоддзе”, “Асацыяцыі”, “Вясельныя імгненні”, “Прадчуванне лёсу” і інш.

У 2003 годзе – адзін з арганізатараў і першы старшыня Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”. За пошнія 10 год арганізаваў больш за 15 персанальных выставак у Мінску (галерэя візуальных мастацтваў “NOVA”, Нацыянальны мастацкі музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь, Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Інстытут Гётэ, Музей гісторыі горада Мінска), Гомелі (Галерэя імя Г.Х.Вашчанкі), Віцебску (Музей Марка Шагала), Гродне (Гродзенскі гісторыка–археалагічны музей), Маскве (Галерэя ФотаСаюз), Ніжнім Ноўгарадзе (Рускі музей фатаграфіі), Казані (Нацыянальны культурны цэнтр) і інш.

Падрыхтаваў і выдаў аўтарскія альбомы: “Photo Manifesto: Contemporary Photography in the USSR” (1991), “Фатаграфіі мінулых гадоў” (2005), “Людзі Егіпта” (2009), “Твары” (2010), “Мінск. Горад і людзі” (2011).

Сябра грамадскага аб’яднання “Беларускі саюз дызайнераў”, Беларускага грамадскага аб’яднання “Фотамастацтва”, Саюза фотамастакоў Расіі.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Адрас: г. Мінск, вул. К. Маркса, 12,

тэл. 321 23 71, 327 43 22