Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Сям'я ў культуры народаў Еўразіі. ХХ стагоддзе"

  • 10.11.2016

Выстаўка "Сям'я ў культуры народаў Еўразіі. ХХ стагоддзе"(факсімільныя фатаграфіі са збору Расійскага этнаграфічнага музея) знаёміць з паўсядзённым і святочным жыццём традыцыйнай сям'і пачатку ХХ стагоддзя славянскіх і фіна–угорскіх народаў, народаў Паволжа, Сібіры, Каўказа і Сярэдняй Азіі.

Адкрыццё выставы запланавана на 10 лістапада 2016 года 12:00.

Сям'я (белар.), энтаник (арм.), мишпаха (евр.), байит (іўрыт), гаилэ (тат.), оила (тадж.), гэр бүлэ (бурацкі), дьиэ кэргэн (якут.) – так гучыць слова "сям'я" на розных мовах народаў Еўразіі. Вядомае кожнаму чалавеку з дзяцінства, яно аб'ядноўвае ўсіх: праваслаўных, мусульман, будыстаў, шаманістаў.

Паняцце "сям'я" ў традыцыйным грамадстве канца XIX – пачатку XX стагоддзяў было нашмат шырэй сучаснага. Сям'я была устойліва звязана з прадстаўленнем дома, як радавым гняздзе, у якім склаўся на працягу многіх пакаленняў пэўны ўклад жыцця, людзей (нярэдка 3 – 4 пакалення), і прастору (жыллё, двор, вёска, аул, чум, стойбішча). "Дом" як малая і любімая радзіма быў асновай існавання чалавека: ён даваў яму цялесныя і духоўныя сілы, якія і вызначалі непаўторны і самабытны свет нацыянальнай культуры.

Гістарычную частку выставы дапаўняе відэапрэзентацыя пра жыццё сям'і савецкага перыяду (з 1922 да сярэдзіны 1980–х гг.) па матэрыялах інфармацыйных агенцтваў. У Расійскім Этнаграфічным музеі захоўваецца каля 8000 фотаздымкаў, якія паступілі ад ТАСС, Саюзфота, АДН і рэдакцый савецкіх газет. У асноўным, фатаграфіі паказваюць жыццё сям'і праз сацыяльныя інстытуты, такія як ЗАГС, дзіцячы сад, школа, гурткі, а таксама праз агульнадзяржаўныя святы – Новы Год, Першае мая і г.д.

Своеасаблівы летапіс сямейнага жыцця ХХ ст. дае магчымасць пашырыць свае веды аб традыцыйных культурах народаў розных рэгіёнаў постсавецкай еўразійскай прасторы, адчуць унікальнасць і непаўторнасць сваіх сямейных каранёў праз агульнае і прыватнае ў сямейных традыцыях. Толькі адкрыўшы для сябе новыя старонкі з мінулага мы, сучаснікі, зможам суаднесці з ім свае ўяўленні аб тым, што адбываецца ў цяперашні час і стаць больш адкрытымі і гатовымі да дыялогу нават пры наяўнасці рознагалоссяў. Гэта тыя непахісныя правілы, на якіх заўсёды трымаліся сямейныя традыцыі і асновы.

Выстава будзе доўжыцца з 10.11.2016 па 10.12.2016.

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67

theatre–museum.by