Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Праграма экспедыцыі ў Мінскую і Гродзенскую вобласці

  • 21.11.2016

Напярэдадні 60-гадовага юбілею Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь працягвае знаёміць з асобнымі старонкамі сваёй біяграфіі.

У маі 1961 года сябры арггрупы Рыгор Навумавіч Самсонаў і Левонцій Дзмітрыевіч Клок здзейснілі 2-хтыднёвую экспедыцыю ў Мінскую і Гродзенскую вобласці. Мэта экспедыцыі – адшукаць прадметы рамеснай вытворчасці 16 – 18 стагоддзяў, у тым ліку: прылады працы, старадаўнюю мэблю, ганчарныя вырабы, вопратку, посуд, старадаўнюю зброю і іншае.

Праграма экспедыцыі, зацверджаная выконваючай абавязкі кіраўніка арганізацыйнай групы Беларускага дзяржаўнага гісторыка-краязнаўчага музея Аленай Міхайлаўнай Заклінскай, выдатна ілюструе працу па фарміраванні музейнага збору – адной з галоўных задач калектыву.