Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Партрэт Льва Сапегі

  • 24.11.2016

Калекцыя выяўленчага мастацтва захоўвае творы, якія вядуць сваё паходжанне са збору Беларускага музея імя Івана Луцкевіча ў Вільні. Віленскі беларускі гісторыка-этнаграфічны музей быў заснаваны ў 1921 годзе на падмурку прыватнай калекцыі этнографа і археолага Івана Луцкевіча.

Пасля расфарміравання музея ў 1944 годзе партрэт Льва Сапегі трапіў да беларускага мастака Пятра Сергіевіча разам з шэрагам унікальных дакументаў 16 стагоддзя. У 1968 годзе дакументы і партрэт мастак перадаў у збор Дзяржаўнага музея БССР.

Жывапісны партрэт створаны невядомым мастаком прыкладна ў 1617 годзе. Гэта адзіны прыжыццёвы партрэт Льва Сапегі – пісара, падканцлера і канцлера літоўскага, віленскага ваяводы, вялікага літоўскага гетмана, слонімскага, брэсцкага, магілёўскага старасты, сына аршанскага падстарасты Івана і Багданы з князёў Друцкіх-Сакалінскіх. З імем Сапегі звязана падрыхтоўка і выданне канстытуцыі Вялікага Княства Літоўскага – Трэцяга Статуту ВКЛ 1588 года і зборніка законаў – Трыбунал ВКЛ (1581). Леў Сапега выступаў прыхільнікам шляхецка-дэмакратычнай дзяржавы, за ўмацаванне і суверэнітэт Вялікага Княства Літоўскага.