Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Казачныя чытанкі ў музеі!

  • 10.12.2016

Зіма – гэта тая пара году, калі асабліва чакаеш прыгодаў і цудаў. Але як у нашым такім хуткім і складаным жыцці знайсці казачныя рэчы?

Самы лепшы варыянт – гэта увечары, седзячы ў мяккім фатэлі з кубачкам духмянай гарбаты, пачытаць добрую кнігу. А яшчэ лепш паслухаць...

Нацыянальны гістарычны музей прапануе сваім наведвальнікам некалькі зімовых вечароў правесці разам за чытаннем чароўных казак.

Вядомыя беларускія пісьменнікі і супрацоўнікі музея прачытаюць для вас свае улюбёныя калядныя гісторыі. Ва ўтульнай сяброўскай атмасферы можна будзе не толькі паслухаць казкі, але і паразмаўляць з аўтарамі пра іх творы, а таксама распавесці пра свае цудоўныя прыгоды на Каляды.

Мы спадзяёмся, што такія сумесныя чытанкі будуць цікавыя як дзецям, так і дарослым і дапамогуць стварыць сапраўдны святочны настрой.

Казачныя чытанкі будуць праводзіцца ў музеі ў 17:00 10, 17, і 24 снежня (суботы).

Кошт уваходу: 1 руб.

Папярэдняя рэгістрацыя абавязковая!

P.S. запрашайце з сабой сяброў!

Гарбату, цукеркі і казачныя гісторыі мы забяспечым ;)