Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Нацыянальны гістарычны музей святкуе свой юбілей – 60–годдзе!

  • 17.11.2016

Шаноўныя нашы наведвальнікі! Паважаныя калегі, сябры!

Нацыянальны гістарычны музей напярэдадні Новага года святкуе свой юбілей – 60–годдзе. Распараджэнне Савета Міністраў Беларускай ССР ад 15 снежня 1956 года гласіт: “…стварыць з 1 студзеня 1957 года арганізацыйную групу для правядзення падрыхтоўчых работ па адкрыцці Беларускага дзяржаўнага гісторыка–краязнаўчага музея”.

Віншуем усіх, хто любіць музей, наведвае яго і працуе ў ім.