Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Бурштын – каштоўны камень Балтыйскага мора" у Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь (27 сакавіка – 24 красавіка 2015 г.)

  • 27.03.2015

27 лютага 2015 г. Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь і Нацыянальны музей гісторыі Латвіі (Рыга) падпісалі мемарандум аб супрацоўніцтве. Дадзены дакумент прызнае прынцыпы міжнароднага супрацоўніцтва, накіраваныя на ўзаемадзеянне ў мэтах захавання, вывучэння і папулярызацыі культурнай спадчыны, паглыбленне навуковых і культурных сувязяў паміж Латвійскай Рэспублікай і Рэспублікай Беларусь.

Практычным вынікам супрацоўніцтва стала выстава "Бурштын – каштоўны камень Балтыйскага мора" з Нацыянальнага музея гісторыі Латвіі, якая адкрылася ў Мінску 27 сакавіка 2015 года.

Нацыянальны музей гісторыі Латвіі – найбуйнейшае сховішча музейных каштоўнасцяў латышскага народа. Установа была заснавана ў 1869 годзе, і гэта адзін з найстарэйшых музеяў Латвіі.

Выстава "Бурштын – каштоўны камень Балтыйскага мора" была адным з самых паспяховых выставачных праектаў у праграме горада Рыгі як культурнай сталіцы Еўропы "Рыга - 2014" у тэматычнай лініі "Бурштынавая жыла".

Яна распавядае пра радовішча бурштыну ў Балтыйскім моры і яго распаўсюд па бурштынаваму шляху, пра ролю мінерала ў міфалогіі і фальклоры. Экспанаты выставы сведчыць пра археалагічны бурштын, пра яго формы і прымяненні, пра этнаграфічны бурштын і яго ролю ў латышскім нацыянальным касцюме і народным прыкладным мастацтве. Экспанаты адлюстроўваюць развіццё бурштыну ад самых старажытных часоў да нашага часу: фібулы, гузікі, каралі, бурштын ў камплекце з іншымі матэрыяламі, падвескі, кулоны, новаўтвораныя формы.

Выстава будзе працаваць да 24 красавіка 2015 г.