Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава "Ex Libris. Кніжны знак"

  • 12.01.2017

12 студзеня а 18–й гадзіне ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адбудзецца адкрыццё выставы лінарыту Яўгенні Цыбульскай “Ex Libris. Кніжны знак”. Выставачны праект мінскай мастачкі пачынае серыю мерапрыемстваў музея, прысвечаных 500–годдзю беларускага кнігадруку.

Экслібрыс (лат. ex libris – “з кніг”) – кніжны знак, які ўклейваюць уласнікі бібліятэк у кнігі. Звычайна на экслібрысе прысутнічаюць імя і прозвішча ўладальніка, а таксама малюнак, які лаканічна адлюстроўвае прафесію, інтарэсы ці склад бібліятэкі, часам ён носіць гумарыстычны характар.

Радзімай экслібрыса прынята лічыць Германію, дзе ён узнік адразу пасля вынаходніцтва кнігадруку. Нараджэнне беларускага экслібрыса звязваюць з дзейнасцю Францыска Скарыны. Першы вядомы беларускі кніжны знак датуецца 1533 годам, гэта абразная гравюра з выявай герба князёў Гальшанскіх. Калі ў Сярэднявеччы экслібрыс быў прывілеем шляхты, то ў наш час ён стаў прывілеем інтэлігенцыі.

На выставе “Ex Libris. Кніжны знак” прадстаўлена каля 40 прац, створаных на працягу 2016 года. Гэта экслібрысы сучаснікаў мастачкі – музыкантаў, мастакоў, тэатральных дзеячаў, літаратараў…