Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Open Air Short Film Festival (OASFF) у Музеі гісторыі беларускага кіно!

  • 26.01.2017

26 студзеня ў 19.00 у Музеі гісторыі беларускага кіно пройдзе паказ конкурснай праграмы Open Air Short Film Festival (OASFF).

Філасофія Open Air Short Film Festival – сцісласць. Фільмы не перавышаюць 5 хвілін, і гэтага часта дастаткова, каб выказаць думку і завалодаць пачуццямі гледача. Менавіта лаканічнасць задае фармат праграмы – у конкурсе спаборнічаюць і анімацыя, і ігравыя, і дакументальныя фільмы. У шорт–ліст было адабрана 15 фільмаў з 5431, якія прыйшлі з 133 краін свету. Праграму будзе ацэньваць беларускае журы.

Чакаем на паказе!