Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава кветак "Архідэі"

  • 11.02.2017

10 лютага 2017 года ў Музеі прыроды і экалогіі (г. Мінск, вул. К. Маркса, 12) адкрываецца выстава архідэй. На ёй будуць прадстаўлены дзесяткі кветак з усіх кантынентаў нашай планеты, акрамя Антарктыды. Несумненна, больш ўвагі прыцягнуць выхадцы з трапічных лясоў Цэнтральнай і Паўднёвай Амерыкі, Паўднёва–ўсходняй Азіі, Афрыкі, поўначы Аўстраліі – каттлеі, ванды, ангрекумы, масдэваліі, мільтоніі і г.д.

Зразумела, немагчыма ўявіць ўсе 28 з лішнім тысяч відаў архідэй ў рамках адной выставы, але мы рады даць вам шанец дакрануцца да невялікага кавалачка гэтага далікатнага і зачаравальнага свету.

Прыгожа квітнеючыя архідэі ўжо дзесяцігоддзя з'яўляюцца ўлюбёнымі хатнімі і аранжарэйнымі раслінамі, аб'ектамі калекцыянавання. Выдатныя кветкі з экзатычнымі водарамі пацешаць вас і вашых блізкіх, асабліва напярэдадні рамантычных святаў – 14 лютага і 8 сакавіка.

На выставе можна будзе набыць любыя ўпадабаныя архідэі для хатняй калекцыі або ў падарунак.

Кошт уваходнага білета:

для дарослых – 1.5 р.

для навучэнцаў, якія атрымліваюць вышэйшую, агульную сярэднюю адукацыю, прафесійна–тэхнічную і сярэднюю спецыяльную адукацыю – 1 р.

для груп вучняў устаноў сярэдняй, сярэдне–спецыяльнай і прафесійна–тэхнічнай адукацыі агульнай колькасцю 15 чалавек і больш – 0,5 р.

Права бясплатнага наведвання выставы прадастаўляецца: дзецям дашкольнага ўзросту, інвалідам, ветэранам ВАВ, дзецям–сіротам, дзецям без апекі бацькоў, музейным работнікам.

Выставу можна наведаць з 10 лютага па 10 сакавіка 2017 г.

г. Мінск, вул. К.Маркса, 12

Каса працуе: з 11.00 да 18.30

Без выхадных.

Тэлефоны для даведак: (017) 3270633; 2374694

www.pryroda.histmuseum.by