Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выставачны праект "Анатомія цуду"

  • 25.02.2017

Упершыню ў Мінску, 25 лютага ў Нацыянальным гістарычным музеі Рэспублікі Беларусь адкрыецца інтэрактыўны выставачны праект гісторыі ілюзійнага мастацтва «Анатомія цуду».

«Анатомія цуду» – унікальны праект, дзе любы наведвальнік на час можа стаць фокуснікам, яго асістэнтам або ўдзельнікам чараўніцтва.

Увазе наведвальнікаў будуць прадстаўлены рэквізіты ілюзіяністаў розных часоў: аптычныя ілюзіі, таямнічыя скрыні знікнення, машынкі для вытворчасці банкнот, бутафорская зброя, скрыні падмены прадметаў і многае іншае.

Акрамя таго «Анатомія цуду» знаёміць з гісторыяй ілюзійнага мастацтва, дэманструючы рэпрадукцыі старадаўніх афіш выступленняў Гары Гудзіні і іншых знакамітых фокусникаў, якія стаялі ля вытокаў зараджэння ілюзійнага мастацтва.

Арганізатарам выставачнага праекта стаў вядомы беларускі ілюзіяніст, арганізатар Міжнароднага фестывалю MAGIC SHOW ў Гродна, старшыня гродзенскага клуба фокусникаў «Здзіві» Мікалай Нардзі.

"Мною ўжо выпрабавана – вера ў чараўніцтва і цуд пазбаўляе ад шматлікіх хвароб, фізічных і душэўных. Таму я рад, што мая праца дапамагае людзям жыць і радавацца", – кажа Мікалай.

Аптычныя ілюзіі, неймаверныя ілюзіёны, магічныя карты, чашы знікнення, скрыні прадказання і, вядома ж, чароўныя ўражанні – усё гэта спаўна гарантавана і дарослым, і дзецям.

У спецыяльнай фотазоне можна будзе стварыць знакаміты трук «Левітацыі чалавека», у якім кожны наведвальнік зможа лунаць у паветры насуперак сілам зямнога прыцягнення.

Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь

Мінск, вул. К.Маркса, 12

Тэл .: 327–43–22, 327 48 27