Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстава антыкварных лялек "Dolls Forever"

  • 08.02.2017

З 8 лютага – 28 лютага ў Гасцёўнi Уладзicава Галубка будзе прадстаўлена калекцыя антыкварных лялек і аксесуараў Алы Тапоркавай «Dolls forever».

Экспазіцыя ўключае ў сябе больш за 60 антыкварных лялек, не лічачы знакамітых лялек-паловак і разнастайных аксесуараў. Асноўную частку калекцыі складаюць лялькі 19 стагоддзя - парцалянавыя, драўляныя, васковыя, тканкавыя, з пап'е-машэ і металу!

Асноўнымі вытворцамі багатай лялечнай індустрыі былі фабрыкі Германіі. З гэтымі лялькамі гулялі дзеці, таму іх вельмі мала ва ўсім свеце захавалася ў добрым стане. Большасць лялек патрапілі ў калекцыю ў вельмі жаласным стане. Даводзілася не толькі рэстаўраваць саміх лялек, але і рэанімаваць іх прычоскі і ўборы, з максімальным захаваннем старадаўніх тэхналогій і выкарыстаннем старадаўніх тканін, карункаў, біжутэрыі і нават валасоў. Гэта вельмі важна, бо такімі лялькамі раней выхоўвалі дзяцей, прывівалі ім культуру, і ўсе ўборы і аксэсуары былі дакладнай копіяй сапраўдных, толькі ў мініяцюры. Антыкварныя лялькі валодаюць амаль магічнай прыцягальнасцю, імі нельга не захапляцца, хоць некаторых яны нават палохаюць.

На выставе прадстаўлены не толькі антыкварныя лялькі 19 стагоддзя, мэбля для іх, розныя лялечныя сервізы і фарфор, тут таксама ёсць некалькі лялек больш позняга савецкага перыяду. Разыначкай выставы з'яўляюцца лялькі, створаныя ня дзеля дзяцей, а спецыяльна для дарослых жанчын, французскіх модніц і свецкіх ільвіц. Калісьці, яны дэманстравалі навінкі моды! Гэта знакамітыя французскія будуарныя лялькі, вельмі папулярныя ў 1930–х г. і кожная з іх – унікальная, са сваёй уласнай гісторыяй, захаванай да нашых дзён!

Адрас: г. Мінск, вул. Старавіленская, 14

Час працы: з 9.00 да 17.30

Каса: з 9.00 да 16.30.

Выхадны: панядзелак.

Тэлефоны для даведак:

(017) 286 – 74 – 03;