Нацыянальны гістарычны музей Рэспублікі Беларусь



Выстаўка "Гітары мінулай эпохі"

  • 24.02.2017

На выставе будзе ўпершыню прадстаўлена калекцыя гітар дырыжора Уладзіміра Мітряева. Сваю калекцыю Уладзімір пачаў збіраць у 2012 годзе, але яго знаёмства з музыкай адбылося яшчэ ў 1965 годзе, калі ён пачаў, будучы школьнікам, іграць у музычнай групе. Уладзімір прымаў удзел у першым біт–фестывале ў Мінску, з 1971 года на прафесійнай сцэне ў Белдзяржфілармоніі, працаваў кіраўніком малых эстрадных калектываў больш за 15 гадоў, у 1986 годзе быў прызнаны лепшым кіраўніком самадзейнага ВІА пры Доме Настаўніка БССР, скончыў Вышэйшыя курсы кіраўнікоў ВІА у Ленінградзе . Апошнія 20 гадоў сумяшчае любоў да музыкі з прадпрымальніцкай дзейнасцю. Вялікую дапамогу калекцыянеру аказаў Сярдзюк Генадзь Віктаравіч, вядомы беларускі рэстаўратар.

Выстаўка "Гітары мінулай эпохі" пашырыць вашыя пазнання аб адным з самых вядомых музычных інструментаў. Наведвальнікі даведаюцца аб тым, як з'явілася гітара, аб яе эвалюцыі.

Калекцыя складаецца з мадэляў гітар, якія пастаўляліся ў СССР з сацыялістычных краін у розныя перыяды. Перш за ўсё, гэта Musima з ГДР. Musima, як марка, заўсёды адрознівалася адносна высокай якасцю сярод інструментаў фабрычнай вытворчасці і шанавалася удвайне вышэй, чым савецкія, чэхаславацкія, балгарскія і іншыя инструменты. Наведвальнікі ўбачаць адзіную ў Беларусі электра–акустычную гітару Jolana Marina, папулярнай чэхаславацкай маркі Jolana. Таксама будуць выстаўляцца дзве балгарскія маркі – гітары Kremona і Orfeus.

Усяго на выставе будзе прадстаўлена 53 гітары. Сярод іх акустычныя, бас–гітары і 3 электра–акустыкі. Акрамя таго, наведвальнік зможа ўбачыць рэдкія фатаграфіі вядомых музыкантаў.

Адкрыццё адбудзецца 24 лютага ў 17:00.

Выстава будзе працаваць з 24.02.2017 па 24.03.2017.

Наш адрас: г. Мінск (Верхні горад),

Музычны завулак, 5

Тэлефон для даведак 220–26–67

theatre–museum.by

#dommasonay